Тое, што нас аб’ядноўвае: День роднай мовы ў Гомелі
Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Да гэтай даты ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прымеркавала акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!», якая праходзіць у гарадскіх бібліятэках ужо ў адзінаццаты раз. Традыцыйна 21 лютага ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі бібліятэк будуць размаўляць з наведвальнікамі пераважна на беларускай мове, чытачоў будуць знаёміць з літаратурай беларускіх аўтараў і на беларускай мове.
У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ў гэты дзень пройдзе шэраг цікавых мерапрыемстваў для наведвальнікаў. На сектары ўліку ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у гульні па перакладу слоў з рускай мовы на беларускую «Мае любімыя беларускія словы» і пазнаёміцца з кніжна-ілюстацыйнай выставай «Родная мова – крыніца празрыстая». У аддзеле мастацкай літаратуры пройдзе гульня на веданне беларускіх прыказак і прымавак «Беларускія прыказкі».
Для маленькіх чытачоў супрацоўнікі дзіцячай залы падрыхтавалі крыжаванку «Вывучаем родную мову» і інтэрактыўную гульню «Загадка – розуму зарадка».
У бібліятэках-філіялах у гэтыя дні пройдуць:
21 лютага ў філіяле №1 адбудзецца дзень моўнай прагажосці «Каларытнае і трапнае беларускае слова». У праграме: «Слова роднае – вечнасці след» – выстава-прагляд, «Як сказаць па-беларуску?» – інтэрактыўная гульня, «Маё любімае слова на беларускай мове» – моўны квілт.
20 і 21 лютага ў філіале №2 пройдзе акцыя-філворд па прапагандзе беларускай мовы «Першыя родныя словы».
21 лютага ў філіале №4 адбудзецца гульня-віктарына «Знаёмая мова, чароўны радок».
21 лютага ў філіяле №8 пройдзе акцыя «Няхай жыве родная мова!».
Супрацоўнікі філіяла №14 у гэты дзень запрашаюць на дзень роднай мовы ў бібліятэцы «Прымі ўдзел ў гульні – стань перакладчыкам!».
Выставы:
«Беларуская мова – мелодыя сэрца» – выстава-крыжаванка (09-31.02; ф. №5)
«Чытаем па-беларуску. Прыгоды, фантастыка, дэтэктыў» – кніжная выстава (15-25.02; ф. №12)
«Роднага слова напевы ўзнёслыя» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (16-22.02; ф. №7)
«З любоўю да роднага слова» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (17-24.02; ф. №6)
«Сцяжынкамi роднага слова» – інтэрактыўная кніжная выстава (17-21.02; ф. №17)
«Жыве ў вяках беларускае слова» – кніжная выстава (18-26.02; ф. №10)
«Далучыся да роднага слова!» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (18-24.02; ф. №16)
«Далучыся да роднага слова» – выстава-рэкамендацыя сучаснай беларускай літаратуры (20-28.02; ф. №2)
«Родная мова – крыніца празрыстая» – выстава-сюрпрыз (20-28.02; ф. №4)