У Дзень роднай мовы – экскурсіі толькі па-беларуску
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода. У гэты дзень усе экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў будуць праходзіць толькі на беларускай мове! Між тым экскурсаводы і навукоўцы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля падрыхтавалі для гамяльчан і гасцей абласнога цэнтра цікавы майстар-клас. Можна будзе атрымаць цікавыя звесткі пра асаблівасці нацыянальнага касцюма і, так званую, вясковую моду. Кожны будзе мець магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі мадэльера і стварыць незвычайны варыянт папулярных і сёння жаночых вобразаў.
Месца і час правядзення акцыі: палац Румянцавых і Паскевічаў, 21 лютага 2019 г., з 11.00 да 19.00. У ліку інфармацыйных партнёраў – радыё 107,4 FM і Першы гарадскі тэлеканал.