Нашы ўзялі ўдзел у віктарыне “Размаўляем па-беларуску”
Супрацоўнікі Першага гарадскога тэлеканала у эфіры гавораць па-руску. Але і родную, беларускую мову яны ведаюць цудоўна. З'явіўся шанец даказаць гэта ўсёй краіне. Каманда Першага гарадскога прыняла ўдзел у тэлевіктарыне «Размаўляем па-беларуску». Нашых карэспандэнтаў і вядучых запрасілі на здымкі калегі з тэлерадыёкампаніі "Гомель". Праграма выходзіць у эфір на канале «Беларусь-3». Праекту – пяць гадоў. Пачыналася усё з невялiчкай праграмы пра цiкавінки беларускай мовы, якую вёу пiсьменник и мовавед Святаслаў Крупенька. Пазней перадача набыла фармат тэлевiктарыны, у якой можа браць удзел кожны жадаючы. У студыi паспелi пабываць жыхары розных куткоў Беларусi, людзi рознага ўзросту i прафесiй. Першы гарадскi на тэлевiктарыне прадставiла каманда «Першыкi»: гонар канала абаранялi праграмны дырэктар и вядучы праграмы «Культурнае жыццё» Аляксандр Лупiненка (на здымку – злева), карэспантэнт i вядучая праграмы «Гарадскiя гiсторыi» Надзея Пужынская (справа) i капитан каманды, карэспандэнт Вольга Барадзiна (у цэнтры). «Першыкам» супрацьстаяла каманда гледачоў: вучанiцы сярэдняй школы № 32 разам з настаунiцай. Гульня праходзiла цiкава i захапляльна. Удзельнiкi перекладалi словы, тлумачылi фразеалагiзмы, працягвалi радкi вершаў i песень. Як гэта было – можна будзе ўбачыць у адным з выпускаў тэлевiктарыны «Размаўляем па-беларуску» напрыканцы сакавiка. Сачыце за праграмай перадач канала «Беларусь-3».