Обращение в редакцию

У Гомелі будуць прэзентаваць кнігу пра Ігната Дамейку

У Гомелі будуць прэзентаваць кнігу пра Ігната Дамейку

10 апреля, 2018

12 красавіка ў 18.00 у актавай зале Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя кнігі Пас Дамейка Леа-Пласа «Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі – у Санцьяга-дэ-Чылі (1802 - 1889)».

Па іроніі лёсу ідэя перакласці кнігу нарадзілася менавіта ў Гомелі – горадзе, уладальнікам якога быў Іван Фёдаравіч Паскевіч, які атрымаў тытул святлейшага князя Варшаўскага за заваяванне Польшчы і прызначанага ў 1832 годзе намеснікам імператара ў Польшчы.

Назва беларускай версіі кнігі прапанавана перакладчыкам рукапісу з іспанскай мовы на рускую з мэтай прывязаць героя да мясцовасці, паколькі шмат чылійцаў едуць не ў Беларусь, а ў Польшчу шукаць Вялікую Мядзвядку – вёску, у якой нарадзіўся Ігнацы Дамейка – адзін з самых вядомых выхаванцаў Віленскага універсітэта, сябар Адама Міцкевіча, апошні з філаматаў; геолаг, мінеролаг, географ, этнолаг, сябар шматлікіх навуковых таварыстваў, нацыянальны герой Чылі, які стаяў ля вытокаў чылійскага універсітэта і чатыры разы абіраўся яго рэктарам.

Аўтар кнігі – праўнучка Ігнацыя Дамейкі – мае грамадзянства Аўстраліі і Чылі, з красавіка 1971 года жыве ў Сіднэі.

Падрыхтаваны да друку ў Сант'яга восенню 2016 года рукапіс «Ignacio Domeyko: la vida de un exiliado: 1802-1889» («Жыццё выгнанніка…») перакладзены з іспанскай мовы на рускую, а затым – мінскімі перакладчыкамі – на беларускую. Кніга выйшла ў 2017 годзе ў выдавецтве «Звязда» па заказу Міністэрства замежных спраў і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Спадарыня Пас Дамейка, звяртаючыся да жыхароў нашага горада ў сувязі з прэзентацыяй кнігі ў Гомелі, у прыватнасці, піша:

Дарагія сябры – гамяльчане і гамяльчанкі!

Перш за ўсё я хачу падзякаваць усім супрацоўнікам Гомельскай абласной бібліятэкі і беларускім уладам, якія дапамагалі прадставіць біяграфію майго продка Ігнасіа Дамейкі ў Беларусі. Асабліва я ўдзячна перакладчыку за прыкладзеныя высілкі і пастаянную падтрымку, што аказвалася мне на працягу доўгага часу – для таго, каб гэты праект ажыццявіўся.

Ігнасіа Дамейка нарадзіўся і пражыў большую частку свайго шчаслівага юнацтва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Удзел у народным паўстанні 1830 года прывёў яго спачатку да выгнання, затым – да пераезду на працу па кантракце ў Чылі.

У мяне была магчымасць наведаць Беларусь у 1998, 2002 і 2017 гадах. Арганізаваныя ў рамках Міжнароднага кангрэса паездкі па мясцінах, звязаных з памяццю пра майго продка, захапілі мяне. Я зразумела, чаму Дамейка ўсё  жыццё любіў гэтую зямлю, – прычым, так моцна любіў.

Хоць я не ведаю, колькі яшчэ мне адведзена гадоў, і хоць я тройчы наведвала Беларусь, у мяне засталося непераадольнае жаданне вярнуцца. Мае візіты былі вельмі кароткімі. Я хацела б вярнуцца, павандраваць і даведацца больш аб зямлі сваіх продкаў. Спадзяюся, што здароўе дазволіць, а падзеі ў свеце не перашкодзяць мне зрабіць гэта.

Калі мне ўдасца ажыццявіць сваё жаданне, несумненна, адзін з маіх галоўных візітаў я ўчыню ў Гомель. А пакуль я спадзяюся, што жыхары вашай краіны атрымаюць магчымасць прачытаць біяграфію Ігнасіа Дамейкі, каб даведацца пра яго і ацаніць прадстаўніка сваёй радзімы, які пакінуў важную спадчыну і выдатны ўспамін пра сябе ў Чылі – краіне, дзе ён пражыў амаль паўстагоддзя і дзе сёння жывуць яго нашчадкі – чацвёртае пакаленне.

Вялікі вам дзякуй, сябры з Беларусі і асабліва з Гомеля! Я вітаю вас і шлю вам усю сваю любоў з майго дома ў Сіднэі, Аўстраліі, у надзеі, што ў мяне будзе магчымасць з вамі пазнаёміцца.

Пас Дамейка

Перакладчык, у сваю чаргу, дзякуе за магутную падтрымку Гомельскаму абласному аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі і рэдактару пераклада, які ўнёс важкі ўклад у праект.

Просмотров: 35

В этом разделе

27 октября, 2018

Беларусь стремится к широкоформатному сотрудничеству с Украиной во всех сферах. Об этом Президент Беларуси...

26 октября, 2018

I Форум регионов Беларуси и Украины можно назвать прорывным и перспективным. Такое мнение высказал...

26 октября, 2018

На территории Гомельской области за прошедшие сутки было зарегистрировано 24 дорожно-транспортных...

26 октября, 2018

У Форума регионов Беларуси и Украины большая перспектива, и практику проведения таких мероприятий...