Обращение в редакцию

У бібліятэцы імя Герцэна працуе выстава Алега Боклага

У бібліятэцы імя Герцэна працуе выстава Алега Боклага

11 февраля, 2020

Тры гады таму ў гэтым зале ўжо праходзіла выстава Алега Боклага, зараз ён вярнуўся сюды з новай экспазіцыяй. На сценах музея аўтографа гарадской бібліятэкі імя Герцэна – 18 чорна-белых графічных прац. Падыход гэтага гомельскага мастака даволі цікавы: на паперы простым чорным алоўкам, а яшчэ спецыяльнымі прыладамі – ізографам і рапідографам, мінімалістычнымі вобразамі зрабіць працу інфармацыйна насычанай.

Тут ня ўбачыш звычайных пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў. Наведвальнікам прыйдзецца паглыбіцца і ўдумацца ў тое, што намаляваў аўтар - напоўненасць элементамі і шчыльнасць штрыхоў дае прастор для разважанняў і асацыяцый. Таму Алег  і назваў выставу “Маўчанне”. Таксама ён пакідае глядачам магчымасць трактаваць твор па-свойму, пры гэтым сувязь з вобразна-знакавым змесцівам карціны і задумкай захоўваецца.

Зараз Алег Боклаг займаецца дызайнам шпалераў, над творамі працуе ў свабодны час. Неглядзечы на тое, што графіка, можна сказаць, – аловак на паперы, гэты мастак максімальна запаўняе малюнак, пустога месца амаль не застаецца, і над адным творам працуе не менш як тры тыдні.

Боклаг у мастацтва прыйшоў яшчэ у школе, доўгі час займаўся жывапісам, а апошнія 5 гадоў прысвяціў графіцы. Аўтар кажа: гэта тэхніка аператыўная і практычная, а галоўнае – з шырокай творчай мовай. Таму наведвальнікам экспазіцыі дакладна будзе на што паглядзець і што абдумаць. Выстава праходзіць да першага сакавіка, уваход свабодны.

Видео (Первый городской телеканал).

Просмотров: 4

В этом разделе

23 января, 2024

Сегодня в гостях студии 107,4 FM ответственный секретарь приёмной комиссии ГГУ им...

16 января, 2024

Что чаще всего становится причиной ДТП? Правда ли, что женщины водят машину аккуратнее...

17 ноября, 2023

Ко дню освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков, с 20 по 26 ноября на волне 107,4 FM будет выходить серия радиоэфиров "Освобождение:80". Через историю объектов, улиц, знаковых мест в программе "Освобождение: 80" рассказываем о легендарных земляках, которые героически сражались в тылу, подполье, на фронтах Великой...