Обращение в редакцию

Нашы ўзялі ўдзел у віктарыне “Размаўляем па-беларуску”

Нашы ўзялі ўдзел у віктарыне “Размаўляем па-беларуску”

29 января, 2015

Супрацоўнікі Першага гарадскога тэлеканала у эфіры гавораць па-руску. Але і родную, беларускую мову яны ведаюць цудоўна. З'явіўся шанец даказаць гэта ўсёй краіне. Каманда Першага гарадскога прыняла ўдзел у тэлевіктарыне «Размаўляем па-беларуску». Нашых карэспандэнтаў і вядучых запрасілі на здымкі калегі з тэлерадыёкампаніі "Гомель". Праграма выходзіць у эфір на канале «Беларусь-3». Праекту – пяць гадоў. Пачыналася усё з невялiчкай праграмы пра цiкавінки беларускай мовы, якую вёу пiсьменник и мовавед Святаслаў Крупенька. Пазней перадача набыла фармат тэлевiктарыны, у якой можа браць удзел кожны жадаючы. У студыi паспелi пабываць жыхары розных куткоў Беларусi, людзi рознага ўзросту i прафесiй. Першы гарадскi на тэлевiктарыне прадставiла каманда «Першыкi»: гонар канала абаранялi праграмны дырэктар и вядучы праграмы «Культурнае жыццё» Аляксандр Лупiненка (на здымку – злева), карэспантэнт i вядучая праграмы «Гарадскiя гiсторыi» Надзея Пужынская (справа) i капитан каманды, карэспандэнт Вольга Барадзiна (у цэнтры). «Першыкам» супрацьстаяла каманда гледачоў: вучанiцы сярэдняй школы № 32 разам з настаунiцай. Гульня праходзiла цiкава i захапляльна. Удзельнiкi перекладалi словы, тлумачылi фразеалагiзмы, працягвалi радкi вершаў i песень. Як гэта было – можна будзе ўбачыць у адным з выпускаў тэлевiктарыны «Размаўляем па-беларуску» напрыканцы сакавiка. Сачыце за праграмай перадач канала «Беларусь-3».

 
 
Просмотров: 47

В этом разделе

23 января, 2024

Сегодня в гостях студии 107,4 FM ответственный секретарь приёмной комиссии ГГУ им...

16 января, 2024

Что чаще всего становится причиной ДТП? Правда ли, что женщины водят машину аккуратнее...

17 ноября, 2023

Ко дню освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков, с 20 по 26 ноября на волне 107,4 FM будет выходить серия радиоэфиров "Освобождение:80". Через историю объектов, улиц, знаковых мест в программе "Освобождение: 80" рассказываем о легендарных земляках, которые героически сражались в тылу, подполье, на фронтах Великой...