Обращение в редакцию

Да стагоддзя І. Мележа – праект “Вялікае ў звычайным”

Да стагоддзя І. Мележа – праект “Вялікае ў звычайным”

6 февраля, 2021

Сярод гарадскіх бібліятэк ёсць бібліятэка асаблівая – бібліятэка-філіял №1, якая носіць імя Івана Мележа. Знаходзіцца яна ў мікрараёне «Валатава», па адрасе – вул. Свірыдава, 43. З нагоды юбілея знакамітага земляка бібліятэка падрыхтавала для чытачоў цікавыя мерапрыемствы. На выставачным комплексе, які распавядае аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, экспануюцца рэдкія выданні кніг Івана Мележа розных гадоў. На працягу дня чытачы маюць магчымасць прыняць удзел ў інтэрактыўным  мерапрыемстве  – інтэлектуальным коле «Мележ вядомы і невядомы».

Вельмі спадабалася наведвальнікам юбілейная праграма «Вялікае – у звычайным» з літаратурнай дэгустацыяй «Кошык куранёўскіх прысмакаў», якая прайшла напярэдадні.

На працягу месяца ва ўсіх гарадскіх бібліятэках праходзяць выставы і мерапрыемствы. Больш падрабязна даведацца пра іх можна ў анонсе мерапрыемстваў на сайце ўстановы.

6 лютага ў 15.00 і 16.00 у бібліятэку імя І. Мележа запрашаюць членаў клуба «Чароўная муза» на літаратурную вечарыну «Жыў лёсам людзей на балоце».

8 лютага ў 13.45 у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбудзецца літаратурны квэст для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа «Незвычайны востраў – Курані...» па раману «Людзі на балоце» Івана Мележа.

У анлайн-фармаце на сайце ўстановы і ў сацыяльных сетках можна пазнаёміцца з новым інфармацыйным рэсурсам «Пісьменнікі ў адзін клік». Рэсур створаны з нагоды аб’яўлення на Гомельшчыне 2021 года Годам класічнай літаратуры і чытання, а таксама юбілейных дат народных пісьменнікаў Беларусі, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Ён змяшчае спіс публікацый і інтэрнэт-матэрыялаў аб пісьменніках, а таксама поўныя тэксты мастацкіх твораў, размешчаных у сетцы Інтэрнэт.

Таксама ёсць магчымасць: пазнаёміцца з біяграфіяй Івана Мележа ў праекце Музея аўтографа «Область в лицах. Юбиляры года» і ўвасабленнем яго твораў у кіно на выставе «Героі Мележа на экране»; прайсці квэст «На Палессе да Мележа» і літаратурна-этнаграфічны квэст «Мы – палешукі»; скласці віртуальныя пазлы «Мележаўскія мясціны» (пазл 1 –  «Дом-музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў вёсцы Глінішча», пазл 2 – «Iван Мележ у двары школы ў Хойніках»); прыняць удзел у галасаванні «Мой любімы твор Івана Мележа» і анлайн-марафоне «#Мележу100»; даведацца больш пра Палессе ў матэрыяле «Летапіс края: беларускае Палессе».

Гомельский горисполком.                

Просмотров: 11

В этом разделе

23 января, 2024

Сегодня в гостях студии 107,4 FM ответственный секретарь приёмной комиссии ГГУ им...

16 января, 2024

Что чаще всего становится причиной ДТП? Правда ли, что женщины водят машину аккуратнее...

17 ноября, 2023

Ко дню освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков, с 20 по 26 ноября на волне 107,4 FM будет выходить серия радиоэфиров "Освобождение:80". Через историю объектов, улиц, знаковых мест в программе "Освобождение: 80" рассказываем о легендарных земляках, которые героически сражались в тылу, подполье, на фронтах Великой...